Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

медыта́цыя

(лац. meditatio)

1) роздум, самапаглыбленне;

2) форма філасофскай лірыкі, у якой паэт выкладвае свае роздумы над праблемамі жыцця і смерці.

ме́дыум1

(лац. medium = сярэдні)

паводле ўяўленняў спірытаў (гл. спірытызм), пасрэднік паміж людзьмі і «духамі».

ме́дыум2

(лац. medium = сярэдні)

сярэдні рэгістр жаночага пеўчага голасу.

медыцы́на

(лац. medicina)

сукупнасць навук і практычная дзейнасць, накіраваныя на захаванне і ўмацаванне здароўя людзей, папярэджанне і лячэнне хвароб.

медыцынбо́л

(англ. medicine ball = лячэбны мяч)

скураны мяч з мяккай набіўкай для практыкаванняў у штурханні і кіданні.

медыяві́ст

(фр. médiéviste, ад лац. medium aerum = сярэдні век)

спецыяліст па медыявістыцы.

медыяві́стыка

(ад медыявіст)

раздзел гістарычнай навукі, які вывучае гісторыю сярэдніх вякоў.

медыя́льны

(лац. medialis)

анат. які знаходзіцца бліжэй да сярэдняй падоўжанай плоскасці цела (напр. м-ая група мышцаў).

медыя́на

(лац. mediana = сярэдняя)

мат. 1) адрэзак, які злучае вяршыню трохвугольніка з сярэдзінай процілеглай стараны;

2) велічыня, што знаходзіцца ў сярэдзіне рада велічынь, размешчаных па ўзрастаючай або сыходнай лініі.

медыя́нны

(лац. medianus)

анат. які знаходзіцца ў сярэдняй плоскасці цела, што ідзе спераду назад па яго цэнтру.