Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ля́ліус

(н.-лац. colisa lalius)

рыба атрада акунепадобных, пашыраная ў вадаёмах Індыі; вядома як акварыумная.

лямава́ць

(польск. lamować, ад фр. lame = бляшка, паясок)

абшываць край матэрыялу, адзення іншым матэрыялам, тасьмой, футрам.

ля́мант

(польск. lament, ад лац. lamentum)

1) крык, плач са скаргамі, жальбамі;

2) жанр старажытнай беларускай літаратуры, празаічны або вершаваны твор, напісаны з выпадку смерці якой-н. значнай асобы, а таксама вялікага асабістага ці грамадскага няшчасця.

лямантава́ць

(польск. lamentować, ад лац. lamentari)

моцна і працягла крычаць, галасіць.

лямбліёз

(ад лямблія)

захворванне органаў стрававання чалавека, якое выклікаецца лямбліямі.

ля́мблія

(н.-лац. lamblia, ад рус. В. Лямбль = прозвішча рус. ўрача 19 ст.)

прасцейшае класа жгуцікавых; паразітуе ў кішэчніку млекакормячых (грызуноў), птушак, паўзуноў і земнаводных, у тонкім кішэчніку, жоўцевых пратоках і пузыры чалавека, выклікае страўнікава-кішачныя захворванні.

ляме́нта

(іт. lamento, ад лац. lamentum = рыданне)

назва п’ес жалобнага, журботнага характару, шырока вядомых у музыцы барока.

лямента́цыя

(лац. lamentatio)

скарга, нараканне.

ля́мка

(рус. лямка, ад фін. lämsä = пятля, повад, аркан)

шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу.

ля́мпа

(польск. lampa < лац. lampas, ад гр. lampas)

1) прыбор для штучнага асвятлення з дапамогай электрычнага току, газы і інш.;

2) прылада для асвятлення або награвання спецыяльнага прызначэння (напр. шахцёрская л., паяльная л.).