мегакало́рыя
(ад мега- + калорыя)
адзінка колькасці цяпла, роўная мільёну калорый.
мегакало́рыя
(ад мега- + калорыя)
адзінка колькасці цяпла, роўная мільёну калорый.
мегакарыяцы́ты
(ад мега +
буйныя клеткі касцявога мозгу, якія ўтвараюць трамбацыты.
мегако́лан
(ад мега- +
паталагічнае павелічэнне таўшчыні кішкі з наступным развіццём ачаговага запалення і атрафіі слізістай абалонкі.
мегала-
(
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «гіганцкі».
мегалабла́сты
(ад мегала- + бласты)
чырвоныя крывяныя клеткі зародкаў вышэйшых пазваночных на ранніх стадыях развіцця, буйныя, здольныя да дзялення.
мегалаза́ўр
(ад мегала- + -заўр)
буйны драпежны дыназаўр з групы карназаўраў, які жыў у мезазоі.
мегалама́нія
(ад мегала- + манія)
манія вялікасці.
мегалапланкто́н
(ад мегала- + планктон)
самыя буйныя (больш за 1 м) арганізмы планктону.
мегалацы́ты
(ад мегала- + -цыты)
чырвоныя крывяныя клеткі зародкаў вышэйшых пазваночных на позніх стадыях развіцця, якія ўтвараюцца ў выніку дыферэнцыроўкі мегалабластаў.
мегалацэфа́лія
(ад мегала + -цэфалія)
тое, што і макрацэфалія.