Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыклаканве́ртар

(ад цыкла- + канвертар)

пераўтваральнік электрычнай энергіі частаты крыніцы сілкавання ў энергію пераменнага току зменнай частаты перыядычным пераключэннем сустрэчна-паралельна злучаных вентыляў.

цыкламарфо́з

(ад цыкла- + -марфоз)

перыядычныя сезонныя змены ў будове цела асобных пакаленняў жывёл, не звязаныя з характарам размнажэння.

цыкламе́н

(н.-лац. cyclamen, ад гр. kyklaminos)

травяністая шматгадовая расліна сям. першацветных з буйнымі белымі, ружовымі або чырвонымі адзіночнымі кветкамі, пашыраная ў гарах Міжземнамор’я і Цэнтр. Еўропы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; альпійская фіялка; драква.

цыклапарафі́ны

(ад цыкла- + парафін)

тое, што і нафтэны.

цыклапі́чны

(ад цыклоп)

масіўны, вельмі вялікі (звычайна пра будынкі, збудаванні).

цыклапі́я

(ад гр. kyklops = круглавокі)

рэдкі парок развіцця, наяўнасць толькі аднаго вока, што змяшчаецца на сярэдняй лініі твару.

цыклапрапа́н

(ад цыкла- + прапан)

арганічнае злучэнне, вуглевадарод аліцыклічнага рада, газ; прымяняецца ў хірургіі як агульны анестэтык.

цыкластэ́фанас

(н.-лац. cyclostephanos)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. таласіязіравых, якая пашырана ў планктоне азёр і рэк.

цыклатро́н

(ад цыкла- + -трон)

спецыяльны складаны прыбор для павелічэння энергіі руху зараджаных ядзерных часціц.

цыклаты́мія цыклатымі́я

(ад цыкла- + гр. thymos = душа)

псіхічнае захворванне (псіхоз), лёгкая форма цыклафрэніі.