Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

магнітапа́ўза

(ад магніта- + паўза)

мяжа магнітасферы Зямлі (паміж зямным і міжпланетным магнітнымі палямі).

магнітарадыёла

(ад магніта- + радыёла)

апарат, які складаецца з радыёвяшчальнага прыёмніка, магнітафоннай панэлі і электрапрайгравальніка.

магнітарэзісты́ўны

(ад магніта- + рэзістыўны);

м. эфект — змяненне электрычнага супраціўлення правадніка пад дзеяннем магнітнага поля.

магнітаста́тыка

(ад магніта- + статыка)

раздзел фізікі, які вывучае магнітнае поле нерухомых магнітаў.

магнітастры́кцыя

(ад магніта- + лац. strictio = нацягванне)

змяненне формы або памераў цел (з нікелю, нікелевага ферыту і інш.) пры іх намагнічванні.

магнітасфе́ра

(адмагніта- + сфера)

вобласць каляпланетнай прасторы, фізічныя ўласцівасці якой вызначаюцца магнітным полем планеты.

магнітатрапі́зм

(ад магніта- + трапізм)

роставыя рухі раслін пад дзеяннем пастаяннага магнітнага поля.

магнітатэлуры́чны

(ад магніта- + лац. tellus, -luris = Зямля);

м-ае зандзіраванне — метад разведачнай геафізікі, які прымяняецца для вывучэння будовы зямной кары.

магнітафо́н

(ад магніта- + -фон)

апарат для запісу і ўзнаўлення гукаў электрамагнітным шляхам.

магнітаэлектры́чны

(ад магніта- + электрычны)

звязаны з выкарыстаннем узаемадзеяння поля пастаяннага магніта з электрычным полем.