Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-графія

(гр. grapho = пішу)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «запісванне», «адлюстраванне».

графо́лаг

(ад графа- + -лаг)

спецыяліст у галіне графалогіі.

графтсупаліме́ры

(ад англ. graft = прывіўка прышчэпка + супалімеры)

супалімеры, макрамалекулы якіх маюць разгалінаваную будову.

гра́ціс

(лац. gratis)

бясплатна, дармова (найчасцей пра экзэмпляр кнігі, які выдаецца без грашовай аплаты).

грацые́за

(ісп. gracioso = дасціпны)

традыцыйны камічны слуга ў іспанскай драматургіі 17 ст., у так званай камедыі плашча і шпагі.

грацыёзны

(іт. grazioso, ад лац. gratia = мілавіднасць, прывабнасць)

1) поўны грацыі 1, прыгожы ў позах, зграбны;

2) стройны па форме, вытанчана прыгожы (пра творы мастацтва).

гра́цыя

(лац. gratia = мілавіднасць, прывабнасць)

1) зграбнасць рухаў, прыгажосць позы;

2) шырокі эластычны жаночы пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі;

3) паэт. прыгажуня.

грог

(англ. grog)

напітак, прыгатаваны з рому або каньяку з цукрам і гарачай вадой.

грос

(ням. Gross)

уст. мера лічэння, роўная 12 тузінаў (144 штукі).

гро́сбух

(ням. Grossbuch)

бухгалтарская кніга, якая дае зводку ўсіх рахункаў і прыходна-расходных аперацый.