Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гра́фік

(гр. graphikos = начэрчаны)

1) схема, якая пры дапамозе крывых ліній паказвае стан, развіццё чаго-н.;

2) каляндарны план работ з дакладнымі паказчыкамі норм (напр. г. выпуску прадукцыі);

3) мат. крывая на плоскасці, якая паказвае залежнасць функцыі 4 ад аргумента 2.

гра́фіка

(гр. graphike = жывапіс)

1) від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі і штрыхамі, а таксама твор, выкананы такім чынам;

2) сістэма знакаў для перадачы гукавога складу мовы.

графі́н

(ад іт. caraffma)

шкляная пасудзіна з вузкім доўгім горлам.

гра́фіс

(н.-лац. graphis)

накіпны сумчаты лішайнік сям. графідавых, які расце на гладкай кары лісцевых дрэў.

графі́т

(ням. Graphit, ад гр. grapho = пішу)

1) мінерал чорнага колеру, самая ўстойлівая разнавіднасць вугляроду; выкарыстоўваецца для вырабу карандашоў, фарбаў, змазачных матэрыялаў;

2) стрыжань унутры карандаша з гэтага мінералу.

графі́та

(іт. graffito)

тое, што і сграфіта.

графітапла́сты

(ад графіт + -пласт)

пластмасы, якія змяшчаюць у якасці напаўняльніка графіт.

графітыза́цыя

(ад графіт)

утварэнне графіту ў металічных сплавах, дзе вуглярод змяшчаецца ў выглядзе нястойкіх карбідаў.

графі́ці

(іт. graffiti)

старажытныя надпісы бытавога або культавага зместу, надрапаныя на сценах будынкаў, прадметах бытавога прызначэння і інш.

графі́чны

(гр. graphikos)

1) які мае адносіны да графікі (напр. г-ае мастацтва);

2) выражаны пры дапамозе графіка, чарцяжа (напр. г. метад рашэння задачы).