Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грам-а́там

(ад грам + атам)

колькасць грамаў хімічнага элемента, роўная яго атамнай масе.

грам-мале́кула

(ад грам + малекула)

колькасць грамаў рэчыва, роўная яго малекулярнай масе.

грам-эквівале́нт

(ад грам + эквівалент)

колькасць грамаў хімічнага элемента або злучэння, роўная масе іх хімічных эквівалентаў.

гран

(лац. granum = зерне)

1) адзінка аптэкарскай вагі або вагі каштоўных металаў і камянёў, роўная 62,2 мг (у Англіі яна складае 64,8 мг);

2) перан. мізэрная велічыня.

гранадыяры́т

(ад лац. granum = зерне + дыярыт)

магматычная горная парода, якая складаецца ў асноўным з палявых шпатаў і кварцу, а таксама з рагавой субстанцыі, біятыту і інш.; выкарыстоўваецца як абліцовачны камень і друз.

граназа́н

(ад лац. granum = зерне + sanus = здаровы)

ртутна-арганічны ртуцьарганічны прэпарат для пратручвання насення перад пасевам.

грана́т1

(польск. granat, ад лац. granatus = зярністы)

дрэвавая або кустовая расліна сям. гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі, пашыраная ў субтропіках Азіі, а таксама буйны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю зярнят.

грана́т2

(польск. granat, ад лац. granatus = зярністы)

мінерал класа сілікатаў, каштоўны камень, звычайна цёмна-чырвонага колеру; разнавіднасці гранату — альмандзін, андрадыт, грасуляр, дэмантоід, піроп і інш.

грана́та

(іт. granata, ад лац. granatus = зярністы)

разрыўны артылерыйскі або ручны снарад (напр. асколачная г., процітанкавая г).

гранд

(ісп. grande, ад лац. grandis = вялікі, важны)

спадчыннае званне вышэйшага дваранства ў Іспаніі (адменена ў 1931 г.).