Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпаменарэ́я

(ад гіпа- + аменарэя)

аслабленне менструальнага цыкла.

гіпамі́цэс

(н.-лац. hypomyces)

сумчаты грыб сям. гіпаміцэтавых, які паразітуе на апеньцы восеньскай, шампіньёнах, сыраежках, млечніках.

гіпа́нтый

(ад гіпа- + гр. anthos = кветка)

кветкавая трубка рознай формы і велічыні, утвораная ў выніку зрастання тканак.

гіпапаратырэо́з

(ад гіпа- + гр. para = каля + тырэоз)

разлад кальцыевага абмену ў арганізме, выкліканы недастатковай дзейнасцю шчытападобных залоз (параўн. гіперпаратырэоз).

гіпапата́м

(гр. hippopotamos = літар. рачны конь)

тое, што і бегемот.

гіпапітуітары́зм

[ад гіпа- + лац. (glandula) pituitaria = гіпофіз]

недастатковасць функцыі гіпофіза пры яго захворваннях (параўн. гіперпітуітарызм).

гіпаплазі́я

(ад гіпа- + гр. plasis = утварэнне)

недаразвіццё тканкі, органа, часткі цела або арганізма ў цэлым, якое ўзнікае ў час парушэння ўнутрывантробнага развіцця плада (параўн. аплазія, гіперплазія).

гіпа́рх

(гр. hipparchos)

начальнік конніцы ў Стараж. Грэцыі.

гіпарыён

(н.-лац. hipparion, ад гр. hippos = конь + Areion = імя хутканогага каня ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

вымерлы трохпальцы конь, які быў пашыраны ў неагене (параўн. анхітэрый, палеатэрый).

гіпасакрэ́цыя

(ад гіпа- + сакрэцыя)

недастатковае выдзяленне сакрэту якой-н. залозай, звязанае з паніжанай функцыянальнай актыўнасцю залозы (параўн. гіперсакрэцыя).