Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпаглікемі́я

(ад гіпа- + глікемія)

паніжаная колькасць цукру ў крыві (параўн. гіперглікемія).

гіпадынамі́я

(ад гіпа- + гр. dynamis = сіла)

зніжэнне мышачных намаганняў, што трацяцца на ўтрыманне позы, перамяшчэнне цела ў прасторы, фізічную работу (параўн. гіпердынамія).

гіпадэ́рма

(ад гіпа- + -дэрма)

1) слой эпітэлію ў членістаногіх жывёл, які ляжыць непасрэдна пад хіцінавым покрывам;

2) слой клетак, размешчаных пад эпідэрмісам многіх вышэйшых раслін.

гіпадэрмато́з

(ад гіпа- + дэрматоз)

хвароба буйной рагатай жывёлы, выкліканая лічынкамі падскурных аваднёў, якая суправаджаецца запаленчымі працэсамі ў паражоных тканках і органах.

гіпака́мп

(лац. hippocampus)

звіліна паўшар’я галаўнога мозга, размешчаная ў аснове скроневай долі.

гіпакапні́я

(ад гіпа- + гр. kapnos = дым)

змяншэнне колькасці і паніжэнне парцыяльнага ціску двухвокіслу вугляроду ў артэрыяльнай крыві (параўн. гіперкапнія).

гіпака́уст

(ад гіпа- + гр. kaustos = нагрэты)

абагравальная сістэма пад падлогай або ў сценах тэрмаў (лазняў) і дамоў Стараж. Грэцыі і Рыма ў выглядзе каналаў і труб, па якіх праводзілася нагрэтае паветра.

гіпакіне́з

(ад гіпа- + -кінез)

зніжэнне адвольных рухаў па сіле і аб’ёму ў выніку захворвання мышцаў або нервовай сістэмы (параўн. гіперкінез).

гіпакінезі́я гіпакіне́зія

(ад гіпа- + -кінезія)

вымушанае змяншэнне аб’ёму адвольных рухаў у сувязі з характарам працоўнай дзейнасці; малая рухомасць.

гіпако́тыль

(ад гіпа- + гр. kotyle = паглыбленне)

частка сцябла паміж коранем і месцам прымацавання семядоль.