Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гі́льза

(ням. Hülse)

1) металічная трубка з капсулем, якая служыць абалонкай зарада для агнястрэльнай зброі;

2) пустацелая зменная цыліндрычная ўстаўка поршневых цеплавых рухавікоў;

3) папяровая трубка папяросы.

гільяці́на

[фр. guillotine, ад J. Guillotin = прозвішча фр. урача (1738—1814)]

прыстасаванне для адсячэння галавы асуджаным на смерць, уведзенае ў Францыі ў час Французскай рэвалюцыі ў 1792 г.

гільяшы́раваць

(фр. guillocher)

гравіраваць на паверхні металу або каменя сетку крывых пераплеценых ліній, напр. на формах для друкавання грашовых знакаў.

гіменага́стэр

(н.-лац. hymenogaster)

базідыяльны грыб сям. гіменагастравых, які расце на глебе ў лясах, асабліва лісцевых.

гіменалепідыдо́зы

(ад гіменалепідыды)

глісныя хваробы птушак, млекакормячых і чалавека, якія выклікаюцца гіменалепідыдамі.

гіменалепіды́ды

(н.-лац. hymenolepididae)

сямейства гельмінтаў класа цэстодаў паразіты птушак, млекакормячых і чалавека.

гіменаміцэ́ты

(н.-лац. hymenomycetiidae)

група базідыяльных грыбоў падкласа холабазідыяміцэтаў з пладовымі целамі на шматгадовым міцэліі, пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна сапратрофы, многія — паразіты раслін.

гіменаптэ́ры

(ад гр. hymen = плеўка, перапонка + -птэр)

перапончатакрылыя насякомыя (восы, пчолы, мурашкі і інш.).

гіменасто́мум

(н.-лац. hymenostomum)

лістасцябловы мох сям. трыхастомавых, які трапляецца на аголенай глебе на ўзлесках, адхонах канаў, палях.

гіменасцы́ф

(н.-лац. hymenoscyphus)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які развіваецца на адмерлых сцёблах травяністых раслін, леташнім лісці, кары дрэў.