Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

літа́ўры

[ад гр. (po)ly = многа + taurea = барабан]

старажытны мембранны ўдарны музычны інструмент накшталт барабана.

літафа́нія

(ад літа- + гр. phanos = ясны, празрысты)

1) дэкаратыўныя вырабы з абпаленага непаліванага фарфору, малюнкі на якім бачны пры разгляданні на святло;

2) спосаб стварэння такіх вырабаў;

3) падрыхтоўчыя барэльефныя адлюстраванні на воску для вырабу карцін на паперы, якія відаць пры прасвечванні.

літафі́льны

(ад літа- + гр. phileo = люблю);

л-ыя элементы — група хімічных элементаў, якія складаюць асноўную масу мінералаў зямной кары.

літафі́ты

(ад літа- + -фіты)

расліны, якія растуць на скалах і камянях (імхі, лішайнікі, некаторыя водарасці і інш.).

літахрамі́раваць

(ад літа- + гр. chroma = фарба)

друкаваць літаграфскім спосабам у фарбах.

літахрызагра́фія

(эдліта- + гр. chrysos = золата + -графія)

літаграфскі друк бронзавай фарбай.

літо́граф

(ад літаграфія)

спецыяліст у галіне літаграфіі.

літо́та

(гр. litotes = прастата)

разнавіднасць метаніміі: зварот мовы, процілеглы гіпербале; замена якога-н. выразу іншым, раўназначным.

літр

(фр. litre, ад гр. litra = фунт)

1) мера аб’ёму і ёмістасці ў Метрычнай сістэме мер (СІ), роўная 1000 см​3;

2) пасудзіна такой ёмістасці.

лі́тра

(гр. litra)

асноўная адзінка візантыйскай манетнай вагі, роўная 327,45 г.