Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-цыды

(лац. caedo = забіваю)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «знішчаць».

цыка́да

(лац. cicada)

хобатнае насякомае атрада раўнакрылых, самцы якога ўтвараюць характэрнае стракатанне; корміцца сокамі раслін, шкодзіць збожжавыя культуры, пладовыя дрэвы.

цыкл

(гр. kyklos = круг)

1) сукупнасць узаемазвязаных з’яў, працэсаў, якая складае замкнёны круг развіцця (напр. вытворчы ц., ц. развіцця лічынкі);

2) закончаны рад лекцый, канцэртаў, аб’яднаных агульнай тэмай;

3) шэраг мастацкіх твораў, якія складаюць закончанае цэлае і аб’яднаны агульнай тэматыкай;

4) пэўная група навук (прыродазнаўчых, грамадскіх, тэхнічных).

цыкла-

(гр. kyklos = круг)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «круг», «кола».

цыклабута́н

(ад цыкла- + бутан)

бясколерны, са слабым пахам газ.

цыклагекса́н

(ад цыкла- + гр. heks = шэсць)

арганічнае злучэнне, насычаная вуглевадародам бясколерная з характэрным пахам вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік і як сыравіна пры вырабе сінтэтычных валокнаў.

цыклагене́з

(ад цыклон + -генез)

узнікненне і развіццё цыклону.

цыклагра́ма

(ад цыкла- + -грама)

фатаграфічны здымак светлага рухомага пункта.

цыклагра́фія

(ад цыкла- + -графія)

метад вывучэння рухаў чалавека шляхам фатаграфавання запаленых лямпачак, умацаваных на рухомых частках цела; у выніку атрымліваецца хронафатаграма.

цыкладро́м

(ад цыкла- + -дром)

тое, што і веладром.