Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лі́стэр

[н.-лац. listera, ад англ. M. Lister = прозвішча англ. урача (памёр у 1712 г.)]

расліна сям. архідных, якая расце ва ўмераным клімаце Паўн. паўшар’я.

лістэрыёз

(ад лістэрыя)

вострая інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца лістэрыямі.

лістэ́рыі

(н.-лац. listeria)

палачкападобныя аэробныя бактэрыі; узбуджальнікі лістэрыёзу ў чалавека і жывёл.

літ

(літ. lit)

грашовая адзінка Літвы ў 1922—1940 гг. і з 1993 г., роўная 100 цэнтам.

літа-, -літ

(гр. lithos = камень)

першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «камень», «горная парода», «мінерал», «геалагічная эпоха».

літава́ць

(польск. litować, ад с.-в.-ням. loeten)

уст. паяць.

літагене́з

(адліта- + -генез)

сукупнасць прыродных працэсаў утварэння і далейшых змен асадачных горных парод.

літаглі́фіка

(ад літа- + гр. glypho = разьблю)

разьба на камені.

літагра́фія

(ад літа- + -графія)

l) спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай паверхні каменя непасрэдна на паперу;

2) малюнак, зроблены такім спосабам;

3) прадпрыемства або цэх, дзе друкуюць такім спосабам.

літакінаско́п

(ад гр. lis = палатно + kineo = рухаю + -скогі)

прыбор для разглядання і мантажу кінастужак.