Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

тромбартэрыі́т

(ад тромб​1 + артэрыіт)

запаленне артэрыі, якое суправаджаецца яе трамбозам.

тромбатрапі́н

(ад тромб​1 + гр. trope = паварот, змена)

бялок, які выпрацоўваецца ў печані, цыркулюе ў плазме крыві, патрэбны для ўтварэння актыўнага тромбапласціну.

тромбафлебі́т

(ад тромб​1 + флебіт)

запаленне вены, якое вядзе да ўтварэння тромба.

тромбаэмбалі́я

(ад тромб​1 + гр. embole = укіданне)

закупорка крывяноснага сасуда часткай тромба, што адарваўся ад месца свайго ўтварэння і перанесены токам крыві.

тро́мпы

(фр. trompe)

архіт. трохвугольныя нішападобныя скляпенні, якія выкарыстоўваюцца як пераходныя канструкцыі ад квадратнага ніжняга памяшкання да круглага або многавугольнага верхняга, да купала або яго барабана.

трон

(гр. thronos)

1) багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышэнні, дзе садзіцца манарх у час афіцыйных прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній;

2) перан. сімвал манархічнай улады.

-трон

[ад (элек)трон]

традыцыйнае завяршэнне назваў электравакуумных прыбораў і ўстройстваў.

тро́п

(гр. tropos)

слова або моўны выраз, ужытыя ў пераносным, вобразным значэнні (метафара, метанімія, сінекдаха, алегорыя, гіпербала, літота).

тро́пікі

[гр. tropikos (kyklos) = паваротнае кола]

1) зямныя паралелі, аддаленыя ад экватара на 23°27’ на поўнач (Т. Рака, або паўночны т.) і на поўдзень (Т. Казярога, або паўднёвы т.);

2) гарачы пояс зямнога шара, які знаходзіцца па абодва бакі экватара паміж гэтымі паралелямі.

-тропія

гл. -трапія.