Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

газалі́н

(фр. gazoline, ад gaz + лац. oleum = алей)

вадкі прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца ў якасці паліва для рухавікоў унутранага згарання.

газамато́р

(ад газ1 + матор)

рухавік, які выкарыстоўвае цеплавую энергію газу, што спальваецца ў камеры згарання.

газаме́тр

(ад газ1 + -метр)

лабараторны прыбор для збірання, захоўвання і вымярэння аб’ёмаў розных газаў.

газатро́н

(ад газ1 + -трон)

двухэлектронны іонны прыбор, напоўнены інертным газам або парай ртуці, які служыць для ператварэння пераменнага электрычнага току ў пастаянны.

газатурбі́на

(ад газ1 + турбіна)

турбіна, у якой газ у камеры згарання ператвараецца ў механічную работу.

газа́цыя

(ад газ1)

тое, што і фумігацыя.

газго́льдэр

(англ. gasholder)

металічны рэзервуар для захоўвання газу і рэгулявання яго падачы ў газаправодную сетку.

газе́ль1

(перс. gazal, ад ар. ghazāl)

вершаваная форма ў лірычнай паэзіі народаў Блізкага і Сярэд. Усходу, якая складаецца з двухрадкоўяў (не больш як 12) з пастаяннай рыфмай на канцы кожнага з іх.

газе́ль2

(фр. gazelle, ад ар. ghazēl)

горная каза з групы антылоп, стройная і імклівая ў бегу, якая пашырана ў Афрыцы і Азіі.

газе́та

(іт. gazzetta)

перыядычнае, звычайна штодзённае, друкаванае выданне, у якім змяшчаюцца матэрыялы пра бягучыя падзеі.