Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

газаапарату́ра

(ад газ1 + апаратура)

сукупнасць газавых прыбораў і ўстановак.

газаапера́тар

(ад газ1 + аператар)

спецыяліст па абслугоўванню газавых установак.

газабало́н

(ад газ1 + балон)

пасудзіна для захоўвання і перавозкі газу.

газабето́н

(ад газ1 + бетон)

лёгкі бетон наздраватай структуры, які атрымліваюць, уводзячы ў бетонную сумесь газаўтваральныя рэчывы.

газавалюме́трыя

(ад газ1 + англ. volume = аб’ём + -метрыя)

метад колькаснага аналізу, пры якім вызначальны кампанент ператвараюць у газападобнае злучэнне і вымяраюць яго аб’ём.

газава́т

(ар. gazāvat)

«свяшчэнная вайна» мусульман супраць народаў іншай веры.

газагенера́тар

(ад газ1 + генератар)

апарат для атрымання гаручага газу з цвёрдага або вадкага паліва.

газагі́пс

(ад газ1 + гіпс)

лёгкі бетон наздраватай структуры, падрыхтаваны з будаўнічага гіпсу, газаўтваральных сумесей і вады.

газады́зель

(ад газ1 + дызель)

рухавік унутранага згарання, які дзейнічае на газападобным паліве па цыклу нямецкага вынаходцы Р. Дызеля.

газака́мера

(ад газ1 + камера)

спецыяльнае памяшканне, прызначанае для акурвання сярністым ангідрыдам жывёл пры каросце, вашывасці.