Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыбо́рыя

(н.-лац. ciboria)

сумчаты грыб сям. склератыніевых, які развіваецца на суквеццях вольхі і асіны.

цыбу́ля

(ст.-польск. cybula < с.-в.-ням. zibolle, ад лац. cepulla)

1) травяністая расліна сям. цыбулевых з адзіночнай буйной цыбулінай і трубчастымі лістамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах, а таксама ядомыя трубчастыя лісты або галоўкі гэтай расліны;

2) назва некаторых травяністых цыбульных раслін сям. лілейных (напр. ц. мядзведжая, ц. заячая).

цывіліза́цыя

(фр. civilisation, ад лац. civilis = грамадзянскі)

1) узровень развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры, дасягнуты якой-н. грамадскай фармацыяй;

2) сучасная сусветная культура, прагрэс, асвета;

3) ступень грамадскага развіцця, наступная пасля варварства.

цывілі́стыка

(ад лац. civilis = грамадзянскі)

грамадзянскае права; навука грамадзянскага права.

цыві́льны

(польск. cywilny, ад лац. civilis)

1) грамадзянскі, неваенны;

2) які мае адносіны да невайсковых людзей, уласцівы ім.

цыга́ра

(фр. cigare, ад ісп. cigarro)

туга скручанае ў трубачку для курэння тытунёвае лісце.

цыгарэ́та

(фр. cigarette, ад cigare < ісп. cigarro = цыгара)

маленькая тонкая цыгара, папяроса без муштука.

цыге́йка

(ад ням. Ziege = каза)

футра, вырабленае са шкуры авечкі цыгейскай пароды.

-цыд

(лац. caedo = забіваю)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «знішчэнне».

цыду́лка

(польск. cedułka, ад с.-лац. cedula)

разм. невялічкая запіска, пісулька.