Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лагапа́тыя

(ад гр. logos = слова + -патыя)

недахопы маўлення (картавасць, шапялявасць, заіканне і інш.).

лагапе́д

(ад лагапедыя)

спецыяліст у галіне лагапедыі.

лагапе́дыя

(ад гр. logos = слова + -педыя)

раздзел дэфекталогіі, які вывучае парушэнні маўлення, распрацоўвае метады і прыёмы іх папярэджання і пераадолення.

лагарасіфо́н

(н.-лац. lagarosiphon)

водная травяністая расліна сям. жабнікавых з цёмна-зялёным лісцем на доўгіх сцёблах, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вядома як акварыумная.

лагары́фм

(лац. logarithmus, ад гр. logos = слова + arithmos = лік)

мат. паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік.

лагаты́пы

(ад гр. logos = слова + -тыпія)

набор лагатыпамі.

лагаты́пы

(ад гр. logos = слова + -тып)

паліграфічныя наборныя літары 2 з найбольш ужывальнымі словамі і складамі (адбітымі на адной ножцы), якія выкарыстоўваліся пры ручным наборы.

лагафе́т

(польск. logofet, ад гр. logothetes = кантралёр рахункаў)

1) чыноўнік у візантыйскім дзяржаўным апараце, які адказваў за фінансы, збор падаткаў, пошту, замежныя справы і інш;

2) вышэйшы дзяржаўны чын у Малдаўскай дзяржаве 15—19 ст.

лагафта́льм

(ад гр. lagos = заяц + ophthalmos = вока)

няпоўнае закрыванне вока пры прыроджанай кароткасці павек, паралічы тваравага нерва і інш.

лагаэ́д

(гр. logaoidikos, ад гр. logos = слова + aoide = спяванне)

разнавіднасць антычнага верша, у радках якога чаргаваліся ў строгай паслядоўнасці розныя па характару стопы.