ліквіда́мбар
(ад лац. liquidus = вадкі, цякучы + амбра)
дрэва сям. гамамелідавых, пашыранае ў субтропіках; дае стыракс 2.
ліквіда́цыя
(фр. liquidation, ад с.-лац. liquidus = вольны ад даўгоў)
спыненне існавання, дзейнасці чаго-н. (напр. л. трэста).
лікві́дны
(с.-лац. liquidus = вольны ад даўгоў)
фін. які лёгка рэалізуецца, ператвараецца ў наяўныя грошы (напр. л-ыя сродкі).
лікві́дус
(лац. liquidus = вадкі; відавочны)
графічная выява (лінія, паверхня) залежнасці тэмператур пачатку раўнаважнай крышталізацыі раствораў або сплаваў ад іх хімічнага складу.
лікво́р
(лац. liquor = вадкасць)
вадкасць, вільгаць;
л. цэрэбраспінальны — спіннамазгавая вадкасць.
лікёр
(фр. liqueur)
салодкі моцны спіртны напітак з сумесі спірту, цукру, фруктовых або раслінных эсенцый.
лі́ктар
(лац. lictor)
член ганаровай аховы вышэйшых адміністрацыйных асоб (консулаў, прэтараў) у Стараж. Рыме; суправаджаючы іх, нёс фасцыі 1.
ліктро́с
(гал. lijktros)
мар. мяккі трос, якім абшываюць краі парусоў для трываласці.
ліліпу́т
(англ. Lilliput = назва маленькага чалавечка, жыхара выдуманай краіны Ліліпуціі ў рамане Д. Свіфта «Падарожжа Гулівера»)
1) чалавек вельмі маленькага росту, карлік;
2) перан. нікчэмны, малазначны чалавек.