Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манчэ́стэр

(англ. Manchester = назва горада ў Англіі)

аксамітная тканіна, разнавіднасць вельвету.

ма́ны

(лац. manes)

паводле веравання старажытных рымлян, душы продкаў, якія лічыліся боствамі.

маньеры́зм

(іт. manierismo = літар. вычварнасць, мудрагелістасць)

плынь у заходнееўрапейскім мастацтве 16 ст., якая адлюстроўвала крызіс гуманістычнай культуры Адраджэння і сцвярджала няўстойлівасць, дысанансы быцця; характарызавалася суб’ектыўнасцю, ускладненасцю поз і кампазіцыі, дэфармацыяй прапорцый.

манья́к

(фр. maniaque < с.-лац. inaniacus, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)

чалавек, ахоплены маніяй.

мапе́д

[ад ма(тацыкл) + (веласі)пед]

лёгкі матацыкл з педальным прыводам; веласіпед з навесным маторам.

ма́петс

(англ. muppets = лялькі)

група лялек, што прыводзяцца ў рух рукамі аднаго або некалькіх акцёраў і паказваюць тыпы жывёл і людзей.

марабу́

(фр. marabout, ад ар. murābit = пустэльнік)

вялікая трапічная птушка сям. бусліных, якая водзіцца ў Паўд.-Усх. Азіі і Афрыцы.

марабу́т

(фр. marabout, ад ар. murābit = манах)

член сярэдневяковага мусульманскага ваенна-рэлігійнага ордэна дэрвішаў у Паўн. Афрыцы..

марадзёр

(фр. maraudeur = грабежнік)

салдат, які грабіць забітых і раненых на полі бою, а таксама мірнае насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях.

мара́зм

(гр. marasmos = знясіленне)

1) стан поўнага ўпадку псіхічных і фізічных сіл чалавека, што развіваецца ў глыбокай старасці або ў выніку працяглай хваробы;

2) перан. упадак, разлажэнне.