Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бланманжэ́

(фр. blanc-manger = белая ежа)

жэле са смятанкі або міндальнага малака.

бланфі́кс

(фр. blanc-fixe)

мінеральная фарба з сярністакіслага барыю, якая выкарыстоўваецца як напаўняльнік пры вырабе паперы.

бланшы́раваць

(фр. blanchir = мыць, бяліць, абліваць кіпенем)

1) абварваць ці апрацоўваць параю садавіну, гародніну і іншыя прадукты перад кансерваваннем;

2) знімаць з ніжняга боку скуры рэшткі падскурнай клятчаткі (у дубільнай справе).

бласта-

(гр. blastos = зародак, парастак)

першая састаўная частка складаных слоў — біялагічных і медыцынскіх тэрмінаў, якая паказвае на сувязь з зародкам.

бластагене́з

(ад бласта- + -генез)

індывідуальнае развіццё мнагаклетачнага жывога арганізма пры бясполым размнажэнні.

бластады́ск

(ад бласта- + дыск)

група клетак, размешчаных у выглядзе дыска на анімальным полюсе яйцаклеткі пры яе няпоўным драбленні.

бластадэ́рма

(ад бласта- + -дэрма)

сукупнасць клетак, якія ўтвараюць сценку бластулы.

бластазо́іды

(ад бласта- + гр. zoon = жывёла + -оід)

дачэрнія асобіны, якія ўтвараюцца ў некаторых многавусікавых кальчацоў пры пачкаванні.

бластаідэ́і

(н.-лац. blastoidea, ад гр. blastos = парастак + eidos = выгляд)

клас вымерлых беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых, панцыр якіх нагадваў бутонападобны келіх; існавалі ў морах палеазою.

бластакіне́з

(ад бласта- + -кінез)

згінанне зародка некаторых членістаногіх і малюскаў у працэсе эмбрыянальнага развіцця.