маніто́р
(лац. monitor = які перасцерагае)
1) браніраваны з неглыбокай пасадкай ваенны карабель з буйнакалібернай артылерыяй;
2) тое, што і гідраманітор;
3) прыбор для кантролю пэўных параметраў, якія павінны захоўвацца ў зададзеных межах;
4) частка кіруючай праграмы аперацыйнай сістэмы вылічальнай машыны.
маніто́рынг
(англ. monitoring, ад лац. monitor = які напамінае)
сістэматычнае назіранне і кантроль за станам зямельнага фонду для своечасовага выяўлення змен, папярэджання і ліквідацыі негатыўных працэсаў і тэндэнцый; складаецца з сістэмы дадзеных аб размеркаванні зямлі па ўладальніках і карыстальніках, прадуктыўнасці зямельных рэсурсаў, дэградацыі глеб, засмечвання зямель і г.д.;
2) збор інфармацыі, звестак у сродках масавай камунікацыі, вядзенне радыёперахвату.
маніфе́ст
(фр. manifeste, ад лац. manifestus = яўны)
1) урачысты пісьмовы зварот урада да насельніцтва з выпадку важнай падзеі;
2) палітычны зварот праграмнага характару;
3) пісьмовы выклад літаратурных або мастацкіх прынцыпаў якога-н. напрамку або групы.
маніфестава́ць
(польск. manifestować, ад лац. mamfestare)
прымаць удзел у маніфестацыі.
маніфеста́нт
(лац. manifestans, -ntis = які праяўляецца)
удзельнік маніфестацыі.
маніфеста́цыя
(польск. manifestacja, ад лац. manifestatio = выяўленне, выкрыццё)
масавае выступленне, вулічнае шэсце для выражэння салідарнасці або пратэсту.
маніхеі́зм
(ад перс. Mani = імя персідскага філосафа 3 ст.)
рэлігійнае вучэнне, якое ўяўляе сабой сінтэз зораастрызму, хрысціянства і гнастыцызму, узнікла ў 3 ст. на Блізкім Усходзе.
ма́нія
(гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
1) псіхічна хваравіты стан, пры якім свядомасць і пачуцці сканцэнтроўваюцца на адной якой-н. ідэі (напр. м. велічы);
2) перан. моцная цяга, схільнасць да чаго-н. (напр. м. пісаць вершы).
маніяка́льны
(фр. maniacal, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
звязаны з маніяй (напр. м. стан).
ма́нка
(іт. manco)
недаважванне тавару, недастача ў касавых сумах у выніку памылкі ў запісах або праліку касіра.