мангаста́н
(англ. mangostan, ад малайск. mangustan)
пладовае дрэва сям. клюзіевых, пашыранае ў трапічнай Азіі, а таксама кіславата-салодкі духмяны плод гэтага дрэва.
мангль
(фр. mangle, ісп. mangle, ад малайск. mangi-mangi)
трапічнае дрэва, якое расце на глеістых берагах і мае паветраныя карані, што ідуць ад ствала і галін у глебу.
манго́льд
(ням. Mangold)
травяністая расліна сям. лебядовых, якая культывуецца як агароднінная культура; лісцевы бурак.
манго́ра
(н.-лац. mangora)
павук сям. кругапрадаў, які трапляецца на кустах і траве, у лясах.
ма́нгравы
(англ. mangrove);
м-ыя лясы — зараснікі вечназялёных дрэў і кустоў на затапляемых затапляльных прылівам трапічных пабярэжжах узбярэжжах акіянаў і мораў.
мангу́ст
(фр. mangouste)
невялікая драпежная жывёла сям. віверавых, якая харчуецца дробнымі грызунамі, змеямі, птушкамі; пашырана ў Паўд.-Зах. Еўропе, Паўд. Азіі і Афрыцы.
мандалі́на
(іт. mandolina)
музычны шчыпковы інструмент з чатырма парамі струн, на якім іграюць медыятарам.
мандары́н1
(ісп. mandarin)
вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых, пашыранае ў тропіках і субтропіках, а таксама кісла-салодкі духмяны плод гэтага дрэва.
мандары́н2
(парт. mandarin, ад санскр. mantrin = саветнік)
дадзеная партугальцамі назва чыноўніка ў феадальным Кітаі.
манда́т
(лац. mandatum)
дакумент, які пацвярджае паўнамоцтва каго-н., права на што-н. (напр. дэпутацкі м.).