Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэрэ́ус

(лац. cereus = пяшчотны, гнуткі)

дрэвападобная або кустовая расліна сям. кактусавых з галінастым мясістым сцяблом, ігольчастымі калючкамі і белымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

цэ́сар

гл. цэзар.

цэ́сія

(лац. cessio)

уступка патрабавання ў абавязацельстве другой асобе, перадача каму-н. сваіх правоў на што-н.

цэсіяна́рый

(фр. çessionnaire)

асоба, якая становіцца крэдыторам у выніку перадачы ёй права патрабавання.

цэстадо́зы

(ад цэстоды)

глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца цэстодамі.

цэсто́ды

(н.-лац. cestoda, ад гр. kestos = вышыты пояс + eidos = выгляд)

клас плоскіх чарвей; арганізмы з пляскатым, стужкападобным, расчлененым на ўчасткі целам даўжынёй ад 0,5 мм да 30 м; паразіты пазваночных жывёл і чалавека; стужачныя чэрві.

цэта́н

(ад гр. ketos = кіт)

насычаны вуглевадарод, састаўная частка нафты.

цэ́тлік

(польск. cetlik, ад ням. Zettel)

разм. распіска, квітанцыя, квіток.

цэтра́рыя

(н.-лац. cetraria, ад лац. cetra = маленькі скураны шчыт)

ліставаты або кусцісты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які расце на ствалах і галінах дрэў, на глебе, валунах.

цэтрэ́лія

(н.-лац. cetrelia)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які трапляецца на ствалах і галінах дрэў, на абамшэлых валунах.