Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манацы́кл

(ад мана- + цыкл)

аднаколавы веласіпед, які выкарыстоўваецца ў цыркавых нумарах.

манацы́ты

(ад мана- + -цыты)

адна з формаў незярністых лейкацытаў (агранулацытаў); выконваюць у арганізме абарончую функцыю (трапляючы з крыві ў тканкі здольны ператварацца ў макрафагі).

манацыці́н

(ад гр. manos = рэдкі, няшчыльны + kytos = клетка)

антыкаразійнае рэчыва, якое ўяўляе сабой сумесь ваўнянага тлушчу з камфорным алеем.

манашы́хта

(ад мана- + шыхта)

сумесь матэрыялаў, прадукт апрацоўкі шыхты доменных і электраметалургічных печаў.

ма́нга

(англ. mango, ад тамільск. mānkāj)

вечназялёнае дрэва сям. анакардыевых, пашыранае ў тропіках, а таксама салодкі духмяны плод гэтага дрэва жоўта-зялёнага колеру.

манга́л

(кр.-тат. mangal, ад ар. mankal)

жароўня на ножках (на Поўдні і Усходзе).

мангальф’е́р

(фр. J. і E. Motgolfier = прозвішча французскіх братоў-вынаходцаў 18 ст.)

паветраны шар, напоўнены нагрэтым паветрам; зрабіў першы палёт у 1783 г.

манганаканіёз

(ад лац. manganum = марганец + гр. konia = пыл)

захворванне лёгкіх, выкліканае ўдыханнем пылу, у якім змяшчаецца марганец.

мангані́н

(ад лац. manganum = марганец)

сплаў на аснове медзі з прымессю марганцу і нікелю.

мангані́т

(ад лац. manganum = марганец)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорнага або цёмна-бурага колеру; руда марганцу.