Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манафо́бія

(ад мана- + -фобія)

псіхічны стан, пры якім чалавек баіцца застацца адзін.

манафо́та

(ад мана- + фота)

фотанаборная машына, пабудаваная па прынцыпу манатыпа.

манафтангіза́цыя

(ад манафтонг)

лінгв. сцягванне дыфтонга ў адну галосную фанему — манафтонг.

манафто́нг

(гр. monophthongos)

лінгв. просты галосны гук, які ў працэсе свайго гучання не распадаецца на два элементы.

мана́х

(гр. monachos = які жыве ў адзіноце)

1) член рэлігійнай абшчыны, які жыве ў манастыры і вядзе аскетычны спосаб жыцця ў адпаведнасці з манастырскімі правіламі;

2) перан. мужчына, які вядзе адзінокі спосаб жыцця.

манаха́зій

(ад мана- + гр. chasis = раздзяленне)

цытоіднае суквецце, у якога пад кветкай, што завяршае асноўную вось суквецця, развіваецца бакавая вось таксама з адной кветкай.

манахо́рд

(гр. monochordon = які мае адну струну)

1) старажытны грэчаскі аднаструнны шчыпковы музычны інструмент;

2) прылада для вызначэння вышыні тону струны;

3) прыстасаванне ў фартэпіяна для перасоўвання клавішнага механізма;

4) назва клавікордаў да 18 ст.

манахро́м

(ад мана- + гр. chroma = колер, афарбоўка)

аднаколерны прадмет.

манахро́мія

(ад гр. monochromos = аднаколерны)

1) аднаколернасць мастацкага твора;

2) палігр. аднаколерны друк.

манахро́мны

(гр. monochromos)

аднаколерны (напр. м. жывапіс).