Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэ́рбер

(лац. Cerberus, ад гр. Kerberos)

1) люты трохгаловы сабака з хвастом і грывай са змей у старажытнагрэчаскай міфалогіі, які ахоўваў уваход у падземнае царства Аіда;

2) перан. злосны, люты вартавы.

цэрвіка́льны

(ад лац. cervix, -icis = шыя)

анат. шыйны.

цэрвіцы́т

(ад лац. cervix, -icis = шыя)

запаленне шыйкі маткі.

цэрка́рыя

(н.-лац. cercaria, ад гр kerkos = хвост)

лічынка трэматодаў, мае цела даўжынёй 0,3—1 мм і добра развіты хвост.

цэркаспаро́зы

(ад цэркаспора)

хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі цэркаспорамі.

цэркаспарэ́ла

(н.-лац. cercosporella)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на хлебных злаках.

цэркаспо́ра

(н.-лац. cercospora)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які паразітуе на травяністых сельскагаспадарчых і пладовых культурах.

цэ́ркі

(гр. kerkos = хвост)

парныя прыдаткі 11-га сегмента брушка насякомых, гамалагічныя канечнасцям.

цэрусі́т

(ад лац. cerussa = бялілы)

мінерал класа карбанатаў белага колеру з шараватым, жаўтаватым або бураватым адценнямі; свінцовая руда.

цэрцы́дыя

(н.-лац. cercidia)

павук-крыжавік, які жыве сярод нізкіх раслін у месцах, дзе ёсць мох, сухія раслінныя рэшткі.