Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэнтрыкліна́ль

(ад цэнтр + гр. klino = нахіляю)

форма залягання горных парод, у якой пласты нахілены так, што лініі іх падзення накіраваны ў бок аднаго цэнтра, а лініі распасцірання апісваюць каля яго дугі.

цэнтрытра́ктус

(н.-лац. centritractus)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. сцыадавых, якая пашырана ў планктоне прэсных і саланаватых вадаёмаў.

цэнтрыфу́га

(ням. Zentrifuge, ад лац. centrum = сярэдзіна + fuga = бег)

1) апарат для механічнага раздзялення сумесі на састаўныя часткі дзеяннем цэнтрабежных сіл;

2) устаноўка для трэніроўкі пілотаў-касманаўтаў.

цэнтры́чны

(ад цэнтр)

які размяшчаецца па кругу, у выглядзе круга адносна вертыкальнай восі ў цэнтры галоўнага збудавання.

цэнтумві́ры

(лац. centumviri, ад centum = сто + vir = муж, мужчына)

калегія суддзяў у Стараж. Рыме, якая кіравала грамадзянскімі справамі.

цэнтурыён

(лац. centuno, -onis)

начальнік цэнтурыі 1, сотнік у войску Стараж. Рыма.

цэнту́рыя

(лац. centuria)

1) частка легіёна, ваеннае падраздзяленне ў Стараж. Рыме, першапачаткова колькасцю ў сто чалавек;

2) група грамадзян у Стараж. Рыме, якая мела аднолькавы маёмасны цэнз.

цэнтыфо́лія

(лац. centifolia = стопялёсткавая)

махровая садовая ружа.

цэну́р, цэну́рус

(ад гр. koinos = агульны + ura = хвост)

адзін з тыпаў фіны, што ўяўляе сабой буйны пузыр, на сценках якога ўтвараецца многа сколексаў.

цэпелі́н

[ням. F. Zeppelin = прозвішча ням. канструктара (1838—1917)]

дырыжабль з металічным каркасам, які абцягнуты тканінай.