Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

юнгерма́нія

(н.-лац. jungermannia)

пячоначны мох сям. юнгерманіевых, які трапляецца на гнілой драўніне ў вільготных і забалочаных лясах, на аголенай глебе па берагах рэк і ручаёў.

юнгшту́рм

(ням. Jungsturm)

арганізацыя рэвалюцыйнай нямецкай моладзі, створаная ў 1924 г. для барацьбы з фашызмам.

юніёр

(лац. iunior = малодшы)

спартсмен ад 18 да 20 гадоў, які ўдзельнічае ў спаборніцтвах сваёй узроставай групы.

ю́нкер

(ням. Junker = малады дваранін)

1) выхаванец ваеннага вучылішча, якое рыхтавала афіцэраў у царскай Расіі;

2) памешчык у былой Прусіі.

юпі́тэр

(лац. Juppiter = імя вярхоўнага бога ў старажытнарымскай міфалогіі)

магутны электрычны асвятляльны прыбор, які выкарыстоўваецца пры кіназдымках.

юра́

(фр. Jura = назва гор у Францыі і Швейцарыі)

другі перыяд мезазою ў гісторыі Зямлі, які працягваўся 55—58 млн. гадоў.

ю́рскі

(ад юра);

ю. перыяд — тое, што і юра.

юрт

(цюрк. iurt)

сукупнасць уладанняў асобных татарскіх ханстваў.

ю́рта

(цюрк. jurt)

пераноснае жыллё з конусападобным дахам у качавых народаў Азіі.

юрыдыза́цыя

(ад юрыдычны)

наданне прававога характару якім-н. фактам, адносінам; перабольшанае падкрэсліванне юрыдычнага боку якога-н. пытання.