Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ляпто́брыум

(н.-лац. leptobryum)

лістасцябловы мох сям. брыевых, які трапляецца на сырой, гліністай, пясчанай глебе ў лагчынах, лясах, на гнілой драўніне, балотах, палях, каменных сценах.

лярд

(англ. lard)

топленае свіное сала.

ляске́я

(н.-лац. leskea)

лістасцябловы мох сям. ляскеевых, які трапляецца на ствалах дрэў, часам на камянях у цяністых лясах.

лясэ́

(фр. lacé, ад ням. Lesezeichen = закладка)

стужачка-закладка, звычайна шаўковая, якая прыклейваецца да верхняй часткі кніжнага блока.

лята́ль

(лац. letalis = смяртэльны)

ген, які блакіруе развіццё палавых клетак або дарослых арганізмаў і выклікае іх гібель.

лята́льнасць

(ад лятальны)

смяротнасць; паказчык медыцынскай статыстыкі.

лята́льны

(лац. letalis = смяртэльны)

смяротны (проціл. вітальны).

ля́тэкс

(лац. latex = рэчыва, сок)

млечны сок каўчуканосных раслін.

ляўка́с

(гр. leukos = белы)

мелавы грунт на жывёльным або рыбным клеі, які выкарыстоўваўся ў іканапісе і ўжываецца ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

ляўко́брыум

(н.-лац. leucobryum)

лістасцябловы мох сям. ляўкобрыевых, які трапляецца на глебе ў вільготных і сырых хвойных і мяшаных лясах.