Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лабрадары́т

(ад лабрадор)

магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з лабрадору; выкарыстоўваецца для розных вырабаў і ўпрыгожвання будынкаў.

лабрадо́р

(англ. Labrador = назва паўвострава ў паўн.-ўсх. Канадзе)

мінерал групы палявых шпатаў, бясколерны, шэры або зеленаваты; выкарыстоўваецца ў будаўніцтве.

лабэктамі́я

(ад англ. lobe = доля, частка + гр. ektos = па-за)

мед. аперацыйнае выдаленне часткі чалавечага органа (напр. палавіны лёгкага).

ла́ва1

(іт. lava)

1) расплаўленая маса, якая вывяргаецца вулканам на паверхню зямлі;

2) перан. імклівая, нястрымная маса чаго-н., лавіна.

ла́ва2

(польск. ława)

1) баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу;

2) падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні.

лавабрэ́кчыя

(ад лава + брэкчыя)

магматычная горная парода вулканічнага паходжання, складзеная пераважна з абломкаў эфузіўных горных парод.

лава́нда

(іт. lavanda)

вечназялёная травяністая расліна сям. ясноткавых з блакітнымі, сінімі або фіялетавымі пахучымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і эфіраалейная.

лава́ш

(цюрк. lavas)

пшанічны хлеб у выглядзе тонкіх праснакоў, які пашыраны ў Закаўказзі.

лавела́с

[англ. Lovelace = імя героя рамана С. Рычардсана (1689—1761) «Кларыса Гарлоу»]

спакуснік жанчын, ахвотнік да любоўных прыгод; залётнік.

лаві́на

(ням. Lawine)

1) вялікая маса падаючага з гор снегу, лёду; снежны абвал;

2) перан. тое, што і лава1 2.