Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэнтралі́зм

(ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

сістэма кіравання, пры якой мясцовыя ўстановы падпарадкаваны вышэйстаячым, а ўся сістэма кіруецца цэнтральнымі органамі, адзіным цэнтрам.

цэнтра́ль

(лац. centralis = сярэдні)

галоўная, цэнтральная магістраль.

цэнтра́льны

(лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

1) які з’яўляецца цэнтрам;

2) які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры;

3) галоўны, кіруючы;

4) які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.

цэнтраме́ра

(ад цэнтр + гр. meros = частка)

участак храмасомы, які ўтрымлівае разам дзве ніткі (храматыды).

цэнтране́ла

(н.-лац. centronella)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая трапляецца ў планктоне пераважна эўтрофных вадаёмаў.

цэнтрапла́н

(ад цэнтр + -план)

сярэдняя частка крыла самалёта.

цэнтрасо́ма

(ад цэнтр + сома)

участак цытаплазмы вакол цэнтрыёлі.

цэнтрасфе́ра

(ад цэнтр + сфера)

тое, што і цэнтрасома.

цэнтрыёль

(ад цэнтр)

цыліндрычная структура, якая ўтварае клетачны цэнтр усіх жывёльных і некаторых раслінных клетак.

цэнтры́зм

(ад цэнтр)

ідэйна-палітычная плынь, якая ўзнікла перад 1-й сусветнай вайной у 2-м Інтэрнацыянале і імкнулася згладзіць супярэчнасці паміж рэфармісцкім і рэвалюцыйным напрамкамі.