Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экра́н

(фр. écran)

1) заслона, якая засцерагае ад уздзеяння шкодных прамянёў, магнітнага поля, гарачыні, святла і інш. (напр. радыяцыйны э.);

2) паверхня для ўзнаўлення светлавых адбіткаў (э. тэлевізара);

3) уст. нацягнутая на раму белая тканіна для дэманстрацыі фільмаў, дыяпазітываў і інш.;

4) перан. кінамастацтва.

экраніза́цыя

(ад экран)

увасабленне на экране якога-н. твора тэатральнага мастацтва ці мастацкай літаратуры, не прызначанага спецыяльна для кіно.

экс-

(лац. ех = з, ад)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае рух знутры наверх або адпавядае паняццю «былы».

эксальта́дас

(ісп. exaltados)

партыя левых лібералаў у перыяд Іспанскай рэвалюцыі 1820—1823 гг.

эксга́ўстар

(англ. exhauster, ад лац. exhaurire = выцягваць)

вентылятар для адсмоктвання пылу, газаў, стружак на прадпрыемстве, для ўтварэння вакууму ў чым-н.

эксгібіцыяні́зм

(ад лац. exhibitio = выстаўленне)

1) палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў публічным выстаўленні палавых органаў з мэтай палавога задавальнення;

2) празмерная схільнасць да самарэкламы, самалюбавання.

эксгума́цыя

(ад экс- + лац. humus = зямля)

даставанне трупа з месца пахавання для судова-медыцынскага даследавання.

эксе́дра

(гр. eksedra)

паўкруглая ніша з сядзеннямі ўздоўж сцен для сходаў і размоў у антычнай архітэктуры.

эксі́дыя

(н.-лац. exidia)

базідыяльны грыб сям. дрыжалкавых, які развіваецца на гнілой драўніне, сухіх галінках дрэў.

эксіка́тар

(н.-лац. exsiccator, ад лац. exsiccare = высушваць)

прыбор для абязводжвання розных прэпаратаў.