Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экле́ктык

(гр. eklektikos = які выбірае)

асоба, якой уласцівы эклектызм.

экле́ктыка

(гр. eklektikos = які выбірае)

1) тое, што і эклектызм;

2) перан. адсутнасць арыгінальнасці і самастойнасці.

эклекты́чны

(ад эклектыка)

які мае адносіны да эклектызму, прасякнуты эклектызмам.

экле́р

(фр. eclair)

пірожнае з заварнога цеста з крэмам унутры.

эклесі́я

(гр. ekklesia)

народныя зборы ў дэмакратычных дзяржавах Стараж. Грэцыі.

эклесіяло́гія

(ад гр. ekklesia = царква + -логія)

раздзел багаслоўя, у якім змяшчаецца набор аргументаў аб святасці, саборнасці, непагрэшнасці і апостальскай вернасці царквы і яе рашаючай ролі ў выратаванні вернікаў.

эклі́метр

(ад гр. ekklima = адхіленне + -метр)

геадэзічны інструмент для вымярэння вуглоў нахілу на мясцовасці.

эклі́птыка

(гр. ekleiptike = зацьменне)

1) астр. вялікі круг нябеснай сферы, па якім адбываецца бачны гадавы рух Сонца;

2) плоскасць, у якой рухаецца Зямля вакол Сонца.

экло́га

(лац. ecloga, ад гр. ekloge = выбар)

1) адзін з відаў антычнай, а пасля і еўрапейскай паэзіі аб жыцці пастухоў, блізкі да ідыліі і пастаралі;

2) зборнік законаў Візантыі, выдадзены ў 8 ст.

эко́лаг

(ад экалогія)

спецыяліст па экалогіі.