Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэстудыні́ды

(ад лац. testudo, -dims = чарапаха)

сямейства паўзуноў атрада чарапах; пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ўмераных зонах усіх кантынентаў, акрамя Аўстраліі; наземныя чарапахі.

тэстыкуля́рны

(ад лац. testis, -iculus = мужчынскае яечка)

мед. які адносіцца да яечка; семянны семенны.

тэсты́т

(ад лац. testis = мужчынскае яечка)

тое, што і архіт.

тэ́сцер

(англ. tester, ад test = выпрабоўваць, даследаваць)

універсальны вымяральны прыбор, пры дапамозе якога можна вызначыць розныя электрычныя велічыні (напр. актыўнае супраціўленне, сілу электрычнага току або напружанне ў электрычных ланцугах), праверыць радыёлакацыйную станцыю і іншую высокачастотную апаратуру.

тэсці́раваць

(лац. testari = сведчыць)

вызначаць разумовыя здольнасці, схільнасці, валявыя якасці чалавека і іншыя бакі яго асобы пры дапамозе тэстаў.

тэтані́я

(ад гр. tetanos = напружанне, сутарга)

тое, што і спазмафілія.

тэ́танус

(лац. tetanus, ад гр. tetanos = напружанне, сутарга)

1) працяглае скарачэнне мышцаў чалавека і жывёл пад уздзеяннем рада частых раздражненняў;

2) вострая інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл, выкліканая слупняковай палачкай; слупняк.

тэтмемо́рус

(н.-лац. tetmemonis)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая пашырана пераважна ў сфагнавых і тарфяных вадаёмах.

тэтра-

(гр. tetras = чатыры)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «чатыры».

тэтрабромінды́га

(ад тэтра- + броміндыга)

тое, што і броміндыга.