Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ту́ці

(іт. tutti = літар. усе)

выкананне музычнага твора ўсім саставам аркестра або хору.

туш​1

(ням. Tusch)

кароткае ўрачыстае музычнае прывітанне, якое выконваецца часцей за ўсё на духавых інструментах.

туш​2

(ням. Tusche)

чорная ці каляровая вадкая фарба для чарчэння або малявання.

тушава́ць

(ням. tuschen)

наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай.

тушэ́

(фр. touché, ад toucher = чапаць, дакранацца)

1) спосаб дотыку да клавішаў пры ігры на фартэпіяна, які ўплывае на афарбоўку і выразнасць гучання інструмента ў розных выканаўцаў;

2) сп. дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне;

3) сп. укол (удар) у фехтаванні;

4) выпадковы дотык да шара, які лічыцца за ўдар у гульні на більярдзе.

ту́я

(н.-лац. thuja, ад гр. thuia)

вечназялёнае хвойнае дрэва або куст сям. кіпарысавых з лускападобным лісцем, пашыраная ў Паўн. Амерыцы і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваюцца як дэкаратыўныя.

тыбе́люс

(н.-лац. tibellus)

павук сям. бакаходаў, які трапляецца па берагах вадаёмаў, сярод лісця злакаў і асок, на нізкіх кустах і ў разнатраўі на ўзлесках.

ты́гель

(ням. Tiegel)

1) пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву розных матэрыялаў;

2) масіўная металічная пліта друкарскіх машын для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы.

тыгмана́стыя

(ад гр. thigma = дотык + настыі)

рух органаў раслін у адказ на дотык або трэнне.

тыгматрапі́зм

(ад гр. thigma = дотык + трапізмы)

тое, што і гаптатрапізм.