та́нгенс
(лац. tangens = які датыкаецца)
мат. функцыя вугла, якая раўняецца адносіне катэта, што ляжыць супраць дадзенага вугла, да другога катэта ў прамавугольным трохвугольніку.
тангенсо́іда
(ад тангенс + -оід)
мат. крывая лінія, якая графічна паказвае змяненне тангенса ў залежнасці ад змянення вугла.
та́нгенс-бусо́ль
(ад тангенс + бусоль)
гальванометр, у якім велічыню току вызначаюць па адхіленнях магнітнай стрэлкі, што змяшчаецца ў цэнтры кругавога правадніка, дзе працякае вымяраемы ток.
тангенцыя́льны
(ад лац. tangens, -ntis = які датыкаецца)
мат. накіраваны па датычнай да дадзенай крывой лініі;
т-ае паскарэнне — адна з складаючых паскарэння, накіраваная па датычнай да траекторыі цела, што рухаецца з паскарэннем.
тангі́р
(ням. Tangier)
палігр. жэлацінавая плёнка з рэльефным малюнкам для атрымання тонавых участкаў у літаграфскай і цынкаграфскай рэпрадукцыі.
тандэ́м
(англ. tandem)
1) двухмесны веласіпед, у якім сёдлы размешчаны адно за другім;
2) размяшчэнне аднародных машын або іх частак у агрэгаце на адной восі, лініі.
тандэ́т
(ад ням. Tand = бліскоткі)
дрэнная танная рэч, нізкаякасны выраб.
тане́ма
(ад тон)
лінгв. націск як сэнсаадрознівальная адзінка.
та́нец
(польск. taniec < чэш. tanec, ад ням. Tanz)
1) від мастацтва, у якім асноўнымі сродкамі стварэння вобразаў з’яўляюцца пластычныя рухі і рытмічныя змены пастаў цела чалавека;
2) сукупнасць рытмічных і пластычных рухаў, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музыка да гэтых рухаў;
3) мн. забавы, у час якіх удзельнікі робяць такія рухі, танцуюць.
танзілі́т
(ад лац. tonsilla = міндалепадобная залоза)
запаленне паднябенных міндалін.