Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цвінта́р

(польск. cmentarz < лац. caementarius, ад гр. koimeterion)

1) царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве;

2) могілкі пры царкве.

цвінтарэ́й

(н.-лац. centaurium)

травяністая расліна сям. гарычкавых з простым лісцем і ружовымі або белымі кветкамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах; расце на лугах, узлесках, сярод хмызняку; лекавая.

целатрэ́ма

(н.-лац. thelotrema)

накіпны лішайнік сям. целатрэмавых, які расце на кары старых лісцевых дрэў, радзей на хвойных.

цік1

(фр. tic)

міжвольныя скарачэнні мышцаў твару, шыі і рук як вынік захворванняў нервовай сістэмы.

цік2

(гал. tijk, англ. tick)

шчыльная льняная або баваўняная тканіна, звычайна паласатая, якая ўжываецца для абіўкі мэблі, для пашыўкі чахлоў і інш.

цік3

(англ. teak)

дзікарослае дрэва сям. вербенавых з моцнай драўнінай, якое расце ў лясной паласе Індыі, Індакітая.

цілахры́зіс

(н.-лац. tylochrysis)

аднаклетачная залацістая водарасць сям. лагініевых, якая трапляецца ў вадаёмах на нітках водарасцей мужоцыя, эдагоніум, мікраспора, трыбанема.

цір1

(фр. tir)

закрытае ці паўзакрытае памяшканне для вучэбнай і трэніровачнай стральбы з ручной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі.

цір2

(гал. teer)

састаў смалы, каніфолі і інш., якім змазваюць стаячы такелаж і рангоўт на караблях.

цісда́лія

(н.-лац. teesdalia)

травяністая расліна сям. крыжакветных з перыстым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў густых гронках, пашыраная ў Еўропе і Малой Азіі.