Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хела́ты

(ад гр. chele = кляшня клюшня)

комплексныя злучэнні, у якіх ліганд (гл. ліганды) далучаны да цэнтральнага атама металу дзвюма або большай колькасцю кавалентных сувязей.

хеліцэ́ры

(ад гр. chele = кляшня клюшня + keras = рог)

першая пара галаўных, звычайна клешнепадобных клюшнепадобных, канечнасцей у членістаногіх жывёл падтыпу хеліцэравых.

хема-

(лац. chemia, ад гр. chemeia = уменне плавіць метал)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «хімія», «хімічны».

хемаге́нны

(ад хема- + -генны)

звязаны з хімічнымі рэакцыямі (напр. х-ыя адклады ў вадаёмах).

хемана́стыя

(ад хема- + настыі)

рух органа расліны ў адказ на дзеянне хімічнага раздражняльніка.

хемара́са

(ад хема- + раса)

унутрывідавая таксанамічная катэгорыя на ўзроўні папуляцый або іх груп, якая істотна адрозніваецца па якой-н. характарыстыцы абмену рэчываў.

хемарэцэ́птары

(ад хема- + рэцэптары)

рэцэптары, якія ўспрымаюць хімічныя раздражненні, у тым ліку змены ў абмене рэчываў.

хемарэцэ́пцыя

(ад хема- + рэцэпцыя)

успрыманне аднаклетачным арганізмам або спецыялізаванымі клеткамі (хемарэцэптарамі) мнагаклетачнага арганізма хімічных раздражняльнікаў, якія прысутнічаюць у знешнім або ўнутраным асяроддзі; ляжыць у аснове хематаксісу, хематрапізму і іншых рэакцый жывога арганізма на хімічны састаў навакольнага асяроддзя.

хемасі́нтэз

(ад хема- + сінтэз)

працэс утварэння некаторымі мікраарганізмамі арганічных рэчываў з вуглекіслаты і іншых неарганічных рэчываў за кошт хімічнай энергіі.

хемасістэма́тыка

(ад хема- + сістэматыка)

раздзел сістэматыкі, які вывучае разнастайнасць хімічнага складу арганізмаў з мэтай выкарыстання гэтых дадзеных для класіфікацыі.