Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

магазі́н

(фр. magazin, ад ар. mahāzin = склады)

1) прадпрыемства рознічнага гандлю;

2) прыстасаванне ў апараце, прыборы, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напр. м. аўтамата).

магамета́нін

(ад тур. Muhämmed < ар. Muhammad = Магамет, імя прарока)

устарэлая назва мусульманіна.

магамета́нства

(ад магаметанін)

устарэлая назва мусульманства.

мага́р

(венг. Mohar)

травяністая расліна сям. злакавых з ланцэтна-лінейным лісцем і густым коласападобным суквеццем, пашыраная ў тропіках, субтропіках і ўмерана цёплых зонах, дзе вырошчваецца як кармавая; на Беларусі расце як пустазелле.

магара́джа

(санскр. māharädža = вялікі ўладар)

тытул князя высокага рангу ў Індыі да 1956 г., якому падначальваліся некалькі іншых князёў.

магары́ч

(цюрк. mahārig, ад ар. māharig)

пачастунак з выпадку заключэння выгаднай здзелкі.

магда́ліс

(н.-лац. magdalis)

жук сям. даўганосікаў, які водзіцца ў лясах, парках і садах, шкодзіць хвойным і ліставым дрэвам і кустам.

маге́рка

(польск. magierka, ад венг. magyar = венгр)

высокая валеная з воўны мужчынская шапка, якую насілі раней сяляне.

магіка́нін

(англ. Mohican, або індз. Mo-hi-konnius)

1) прадстаўнік аднаго з плямёнаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў, што былі знішчаны заваёўнікамі;

2) перан. апошні прадстаўнік чаго-н.

магі́стр

(лац. magister = начальнік, настаўнік)

1) тытул некаторых службовых асоб у Стараж. Рыме (напр. м. конніцы);

2) высокі прыдворны тытул у Візантыі;

3) кіраўнік сярэдневяковага манаскага або рыцарскага ордэна;

4) першая вучоная ступень у некаторых краінах.