Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

луна́цік

(польск. lunatyk, ад лац. lunaticus)

тое, што і самнамбула.

лу́па

(фр. loupe)

збіральная лінза ў аправе або сістэма лінз для разглядання дробных дэталей.

луперка́ліі

(лац. lupercalia)

старажытнарымскае веснавое свята ў гонар бога палёў і лясоў Фаўна.

лупулі́н

(ад лац. lupulus = хмель)

залозкі суплоддзяў хмелю, а таксама горкае клейкае рэчыва, якое выдзяляецца гэтымі залозкамі; выкарыстоўваецца ў піваварнай прамысловасці.