Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

структу́ра

(лац. structura)

будова, узаемаразмяшчэнне састаўных частак, састаў чаго-н. (напр. с. глебы, с. мовы).

структуралі́зм

(англ. structuralism, ад лац structura = будова)

1) кірунак у навуцы, які апісвае аб’ект як сістэму элементаў;

2) кірунак у мовазнаўстве, які разглядае структуру мовы як цэласную сістэму адносін моўных адзінак.

стру́ма

(лац. struma)

пухлінападобнае дабраякаснае павелічэнне шчытападобнай залозы.

стрыгазе́ла

(н.-лац. strigosella)

травяністая расліна сям. крыжакветных з прадаўгаватым лісцем і сінявата-ружовымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Зах., Сярэд. і Цэнтр. Азіі; на Беларусі заносная.

стрык

(ням. Strich = рыска, палоска)

вірусная хвароба памідораў, якая характарызуецца ўтварэннем карычнева-бурых плям, палосак на лістах, сцёблах і пладах.

стрыкту́ра

(лац. strictura = сцісканне)

мед. звужэнне якога-н. трубчастага органа або адтуліны поласцевага органа ў выніку запалення.

стры́меры

(англ. streamer)

цьмяныя разгалінаваныя каналы, якія ўтвараюцца ў перадпрабойных стадыях іскравых і каронных разрадаў, напр. маланкі.

стры́нгер

(англ. stringer)

падоўжны брус цвёрдай абшыўкі корпуса судна або самалёта, які з’яўляецца апорай і надае ўстойлівасць.

стры́пер

(англ. stripper)

машына для вымання стальных балванак са зложніцы.

стрыпты́з

(англ. striptease, ад strip = знімаць + tease = дражніць)

танцавальнае выступленне ў кабарэ, звязанае з паступовым распрананнем танцоўшчыцы.