Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

странцыяні́т

(ад шв. Strontian = назва мястэчка ў Швецыі)

мінерал класа карбанатаў, бясколерны ці з зеленаватым, жаўтаватым, шараватым адценнем; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці і піратэхніцы.

стра́та

(лац. stratum = слой)

грамадская групоўка людзей, аб’яднаных агульнай сацыяльнай рысай, напр. маёмаснай, прафесіянальнай, адукацыйнай і г.д.

стратавулка́н

(ад лац. stratum = слой + вулкан)

вулкан, конус якога складзены з патокаў зацвярдзелай лавы і яе абломкаў, што сцэментаваліся і ператварыліся ў туф.

стратана́ўт

[ад страта(сфера) + -наўт]

чалавек, які ажыццяўляе палёты ў стратасферу.

стратапа́ўза

(ад лац. stratum = слой + паўза)

пераходны слой атмасферы паміж стратасферай і мезасферай на вышыні каля 55 км.

стратапла́н

[ад страта(сфера) + -план]

самалёт, прызначаны для палётаў у стратасферу.

стратаста́т

[ад страта(сфера) + -стат]

аэрастат з герметычнай гандолай для палёту ў стратасферу.

стратасфе́ра

(ад лац. stratum = слой + сфера)

слой атмасферы, размешчаны над трапасферай, на вышыні ад 8—16 да 55 км.

стрататы́п

(ад лац. stratum = слой + -тып)

канкрэтны разрэз адкладаў, упершыню апісаны як тыповы для новага стратыграфічнага падраздзялення (напр. гарызонту, світы і інш.) і які з’яўляецца эталонам для далейшых стратыграфічных карэляцый.

стратыгра́фія

(ад лац. stratum = слой + -графія)

раздзел геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод і іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны (гл. таксама геахраналогія).