Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

салярыза́цыя

(фр. solarisation, ад лац. solaris = сонечны)

1) абпраменьванне сонцам з лячэбнымі мэтамі;

2) ператварэнне негатыўнага адбітка ў пазітыўны пры вялікай ператрымцы ў час здымкі.

саля́рый

(лац. solarium, ад sol = Сонца)

1) пляцоўка, абсталяваная для прыняцця сонечных ваннаў;

2) гіст. сонечны гадзіннік.

саляры́метр

(ад лац. solaris = сонечны + -метр)

прыбор для вымярэння прамяністай энергіі Сонца.

сама́ла

(іт. somalo = самалійскі)

грашовая адзінка Самалі да 1960 г.

сама́н

(цюрк. saman)

цэгла-сырэц з сумесі гліны і сечанай саломы.

сама́рый

(н.-лац. samarium, ад рус. самарскит = назва мінералу, ад Самарский = прозвішча рус. мінералога 19 ст.)

хімічны элемент, мяккі серабрысты метал, які належыць да лантаноідаў выкарыстоўваецца ў рэгулюючых стрыжнях ядзерных рэактараў, у святлатэхніцы.

саматага́мія

(ад гр. soma, -atos = цела, + -гамія)

зліццё дзвюх вегетатыўных клетак грыбніцы ў многіх грыбоў.

саматало́гія

(ад гр. soma, -atos = цела + -логія)

раздзел антрапалогіі, які вывучае варыяцыі памераў і прапорцый чалавечага цела і яго частак.

саматаме́трыя

(ад гр. soma, -atos = цела + -метрыя)

раздзел саматалогіі, які займаецца вымярэннем чалавечага цела і яго частак (рост, вага і інш.).

саматапле́ўра

(ад гр. soma, -atos = цела + плеўра)

знешні лісток бакавой пласцінкі спланхнатома.