Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэцыпро́кны

(лац. reciprocus)

які вяртаецца;

р-ая інервацыя — рэфлекторны механізм, які забяспечвае інервацыю ўзаемазвязаных груп шкілетных мышцаў, што ўдзельнічаюць у ажыццяўленні складаных каардынаваных рухаў (хадзьба, бег і інш.);

р-ыя скрыжоўванні — два тыпы скрыжоўванняў адных і тых жа зыходных груп жывёл або раслін, якія адрозніваюцца толькі палавой прыналежнасцю бацькоўскіх пар.

рэцыркуля́цыя

(ад рэ- + цыркуляцыя)

шматразовае вяртанне струменю газаў, вадкасцей або цвёрдых рэчываў у апарат з мэтай рэгулявання вытворчага працэсу, паляпшэння выкарыстання сыравіны, утылізацыі адходаў і інш.

рэцыта́цыя

(лац. recitatio)

чытанне або дэкламаванне перад слухачамі.

рэцэнзава́ць

(лац. recensere = ацэньваць)

пісаць рэцэнзію на што-н. (напр. р. кнігу).

рэцэнзе́нт

(лац. recensens, -ntis = які пераглядвае, даследуе)

аўтар рэцэнзіі.

рэцэ́нзія

(лац. recensio = разгляд)

крытычны водзыў, ацэнка мастацкага, навуковага, публіцыстычнага твора, спектакля, кінафільма і інш.

рэцэ́нтны

(ад лац. recenter = нядаўна)

сучасны, зусім нядаўні, напр. жывёльны і раслінны свет у процілегласць выкапнёваму, фасільнаму.

рэцэпі́са

(лац. recepisse, ад recipere = атрымліваць)

распіска, якая пацвярджае атрыманне тавараў.

рэцэ́пт

(лац. receptum = прынятае, узятае)

1) пісьмовае ўказанне ўрача аб прыгатаванні і прыёме лякарстваў;

2) спосаб прыгатавання чаго-н. (напр. р. марынавання);

3) перан. настаўленне, парада, як дзейнічаць.

рэцэ́птары

(лац. receptor = той, хто прымае)

канцавыя ўтварэнні аферэнтных нервовых валокнаў, які ўспрымаюць раздражненні са знешняга (экстэрарэцэптары) або ўнутранага (інтэрарэцэптары) асяроддзя арганізма і пераўтвараюць фізічную або хімічную энергію раздражняльнікаў у нервовыя імпульсы 2, што перадаюцца па чуллівых нервовых валокнах у цэнтральную нервовую сістэму; у залежнасці ад таго, на якія раздражняльнікі рэагуюць, падзяляюцца на барарэцэптары, механарэцэптары, тэрмарэцэптары, фотарэцэптары, хемарэцэптары.