Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэнтгенагра́ма

(ад рэнтгена- + -грама)

адбітак на фотапласцінцы або плёнцы, атрыманы пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгенагра́фія

(ад рэнтгена- + -графія)

фатаграфаванне ўнутранай будовы непразрыстых прадметаў пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгенадыягно́стыка

(ад рэнтгена- + дыягностыка)

распазнаванне захворвання тканак ці органаў чалавека або жывёлы пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгенадэфектаскапі́я

(ад рэнтгена- + дэфектаскапія)

метад выяўлення ўнутраных дэфектаў у матэрыялах і вырабах пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгенакімагра́фія

(ад рэнтгена- + кімаграфія)

разнавіднасць рэнтгенаграфіі; метад функцыянальнага рэнтгеналагічнага даследавання чалавека або жывёліны.

рэнтгенакінематагра́фія

(ад рэнтгена- + кінематаграфія)

паказ на кінаэкране адбіткаў, атрыманых пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгенало́гія

(ад рэнтгена- + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае прымяненне рэнтгенаўскіх прамянёў з мэтай дыягностыкі і лячэння некаторых захворванняў.

рэнтгеналюмінесцэ́нцыя

(ад рэнтгена- + люмінесцэнцыя)

свячэнне рэчываў пад дзеяннем рэнтгенаўскіх прамянёў або гамапрамянёў, выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне (рэнтгенаскапія, рэнтгенаграфія).

рэнтгенаме́трыя

(ад рэнтгена- + -метрыя)

вымярэнне колькасці рэнтгенаўскага выпрамянення ў рэнтгенах.

рэнтгенапалеапатало́гія

(ад рэнтгена- + палеа- + паталогія)

тое, што і палеарэнтгеналогія.