Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэйхсба́ннер

(ням. Reichsbanner)

ваенізаваныя арганізацыі ў Германіі ў 1924—1933 гг. для абароны рэспублікі ад манархічнай рэакцыі.

рэйхсве́р

(ням. Reichswehr, ад Reich = дзяржава + Wehr = абарона)

узброеныя сілы Германіі ў 1919—1935 гг. (параўн. бундэсвер, вермахт).

рэйхскамісарыя́т

(ням. Reichskommissariat)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, створаная нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на акупіраванай тэрыторыі СССР.

рэйхска́нцлер

(ням. Reichskanzler, ад Reich = дзяржава + Kanzler = канцлер)

дзяржаўны канцлер, кіраўнік урада ў Германіі 1871—1945 гг.

рэйхсра́т

(ням. Reichsrat, ад Reich = дзяржава + Rat = рада)

1) парламент у Аўстра-Венгрыі ў 1867—1918 гг.;

2) верхняя палата ландтагу ў Баварыі ў 1818—1918 гг.;

3) орган прадстаўніцтва зямель у Германіі ў 1919—1934 гг.

рэйхста́г

(ням. Reichstag, ад Reich = дзяржава + Tag = зборы)

германскі парламент да 1945 г., а таксама будынак, дзе засядаў гэты парламент.

рэкагнасцы́раваць

(лац. recognoscere = разглядаць)

1) рабіць разведку перад пачаткам баявых дзеянняў;

2) абследаваць мясцовасць для правядзення геадэзічных работ.

рэкагнасцыро́ўка

(ням. Rekognoszierung, ад лац. recognoscere = разглядаць)

разведка, агляд, абследаванне.

рэка́мбіё

(іт. recambio = зваротны вэксаль)

1) зваротны пераводны вэксаль, выпісаны на імя вэксалядаўцы ў выпадку апратэставання вэксаля асобай, што яго аплаціла (параўн. камбіё);

2) рахунак банка кліенту на пакрыццё расходаў, звязаных з апратэставаннем вэксаля.

рэкамбіна́цыя

(ад рэ- + камбінацыя)

1) размяшчэнне састаўных частак чаго-н. у новым парадку;

2) узаемадзеянне пазітыўных іонаў з негатыўнымі іонамі або з электронамі, у выніку чаго ўтвараюцца нейтральныя часціцы (атамы, малекулы); працэс, адваротны іанізацыі.