Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цытасто́м

(ад цыта- + гр. stoma = рот)

адтуліна ў аднаклетачных арганізмаў, праз якую ежа трапляе ў цела.

цыта́та

(лац. citatum, ад citare = заклікаць)

даслоўная вытрымка з якога-н. тэксту.

цытатаксі́ны

(ад цыта- + таксіны)

спецыфічныя антыцелы бялковай прыроды, што накіравана дзейнічаюць на пэўныя клеткі, органы і сістэмы арганізма; утвараюцца ў адказ на дзеянні антыгенаў адміраючых клетак уласнага арганізма, а таксама пры імунізацыі.

цытатамі́я

(ад цыта- + -тамія)

тое, што і цытакінез.

цытатрапі́зм

(ад цыта- + гр. trope = паварот, напрамак)

з’ява ўзаемапрыцягвання або ўзаемавыштурхоўвання клетак.

цытафа́гі

(н.-лац. cytophagales)

палачкападобныя бактэрыі, якія пашыраны ў глебе, марскіх і прэсных водах; удзельнічаюць у разбурэнні раслінных рэшткаў, хіцінавага покрыва насякомых і ракападобных.

цытафа́рынкс

(ад цыта- + гр. pharinks = глотка)

клетачная глотка, якая ідзе ў прасцейшых ад цытастома ў глыбіню эндаплазмы.

цытахі́мія

(ад цыта- + хімія)

раздзел цыталогіі, які вывучае хімічны склад клеткі і яе частак, а таксама хімічныя і абменныя працэсы, на якіх грунтуецца яе жыццядзейнасць.

цытахрамі́я

(ад лац. citus = хуткі + -храмія)

від чатырохкаляровага друку, пры якім асаблівую ўвагу ўдзяляюць чорнаму клішэ, якое адкрывае дэталі адлюстравання, нейтральныя тоны і блакітныя цені, а астатнія тры клішэ (жоўтае, чырвонае і сіняе) служаць толькі для перадачы на друкарскім адбітку яскравых каляровых тонаў.

цытахро́мы

(ад цыта- + -хром)

складаныя бялкі з групы хромапратэідаў, якія прымаюць удзел у працэсах тканкавага дыхання.