Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мюо́ній

[ад мю(он) + (элехтр)он]

фіз. нестабільная сістэма з дадатна зараджанага мюона і электрона, па структуры аналагічнай атаму вадароду.

мюры́д

(ар. murid)

мусульманскі паслушнік, які павінен безагаворачна падпарадкоўвацца вышэйшаму настаўнік — імаму або шэйху.

мюрыды́зм

(ад мюрыд)

нацыянальна-вызваленчы рух горцаў Паўн. Каўказа ў 19 ст., у якім рэлігійнае вучэнне спалучалася з палітычнай барацьбой супраць усіх немусульман.

мютуэлі́зм

(фр. mutuellisme, ад лац. mutuus = узаемны)

утапічнае вучэнне П. Прудона аб мірнай перабудове грамадства пры дапамозе пэўнай сістэмы крэдыту, пры якой адбываўся б абмен паслугамі паміж яго членамі.

мютуэлі́сты

(фр. mutuellistes)

1) паслядоўнікі мютуэлізму;

2) члены заснаванага ў 1828 у Ліёне (Францыя) таварыства ўзаемадапамогі ткацкіх майстроў.

мю-мезо́н

(ад гр. mu = назва літары μ + мезон)

тое, што і мюон.

мястэ́чка

(польск. miasteczko)

уст. вялікае сяло з некаторымі прыкметамі горада.

мячэ́ць

(тур. mesčit, mečit, ад ар. masǧid)

мусульманскі храм.